Намеснік дырэктара шчучынскага завода затрыманы падчас атрымання хабару

4 февраля 2015

Намеснік дырэктара шчучынскага завода затрыманы падчас атрымання хабару амаль у 14 тысяч долараў. Як мяркуюць у міліцыі, грошы ён атрымаў за тое, што арганізаваў продаж прадукцыі ўласнага прадпрыемства па прыніжанай цане. За выгадны кантракт, а гэта 460 тысяч долараў, 44-гадовы намеснік дырэктара прасіў 3% ад сумы. Ужо вядома, што кабелі не дайшлі да расійскага прадпрыемства, а бізнесмена чакае следства.

Зараз з затрыманым працуюць следчыя - яго правяраюць на дачыненне да іншых правапарушэнняў. За атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, а таксама пазбаўленне права займаць пэўныя пасады.