Затрыманы нелегалы і арганізатары канала пазапраўнай міграцыі

26 июля 2017

Беларускія пагранічнікі затрымалі траіх нелегалаў з Індыі, а таксама арганізатараў канала пазапраўнай міграцыі. Выйсці на парушальнікаў атрымалася дзякуючы сігналізацыі на мяжы. Трывожная група выявіла на кантрольна-следавой паласе сляды. Затрымлівалі нелегалаў сумесна з польскімі пагранічнікамі. Падчас разглядаў высветлілася, што яны грамадзяне Індыі, якія ў далейшым спрабавалі трапіць праз Польшчу ў Францыю. Выхадцы з Паўднёвай Азіі па групавой турыстычнай візе прыляцелі ў беларускую сталіцу авіярэйсам з Дэлі. Далей скарысталіся паслугамі прыватнага перавозчыка і накіраваліся ў бок мяжы.

Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі:

"Сярод затрыманых і арганізатары, якія спрабавалі наладзіць нелегальны канал дастаўкі мігрантаў з Індыі ў краіны Еўрасаюза ў абыход устаноўленых пунктаў пропуску. Яны аказвалі садзейнічанне нелегальным турыстам у пазапраўным перасячэнні мяжы. Наладжвалі сувязь з патэнцыяльнымі кліентамі, знаходзілі транспарт, планавалі маршрут, дастаўлялі нелегалаў у пагранічную зону і далей да месца парушэння мяжы".

За пазапраўнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы і парушэнне пагранічнага рэжыму іншаземцам пагражае штраф - да 100 базавых велічынь і дэпартацыя з краіны з забаронай уезду ў Беларусь на тэрмін да пяці гадоў. У адносінах да арганізатараў канала ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Арганізацыя пазапраўнай міграцыі". Яе санкцыі прадугледжваюць да 7 гадоў пазбаўлення волі.