Затрыманы падазроны ў забойстве 21-гадовай дзяўчыны

6 октября 2017

Яе цела выявілі сёння ноччу ў Заводскім раёне Мінска. Загінуўшая - ураджэнка Гомельскай вобласці, працавала ў сталіцы. Паводле звестак следства, напярэдадні вечарам вадзіцель таксі, калі праязджаў паблізу, заўважыў, як па вуліцы ідзе мужчына і цягне дзяўчыну. Калі таксіст спыніўся, той паспяшаўся схавацца. Затрыманы - непрацуючы 21-гадовы выхадзец Ашмянскага раёна.