Выбух у Лагойскім раёне скончыўся смерцю па неасцярожнасці

16 февраля 2015

Следчы камітэт Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу пасля выбуху ў Лагойскім раёне. Артыкул - прычыненне смерці па неасцярожнасці. Напярэдадні раніцай выбух прагрымеў у кацельні школы ў вёсцы Кастрычнік. На месцы загінуў хлопец 1990 года нараджэння. Ужо агучана асноўная версія трагедыі - невыкананне тэхнікі бяспекі. Вядома, што ў момант выбуху загінуўшы знаходзіўся разам з качагарамі ў памяшканні павышанай небяспекі, гэта забаронена інструкцыямі. Затрыманыя двое падазроных - гэта працаўнікі кацельні. Следчыя ўстанаўліваюць акалічнасці інцыдэнту. Цеплазабеспячэнне ў школе адноўлена.