Высвятляюцца падрабязнасці аварыі на скрыжаванні вуліц Радыяльнай і Пераходнай у Мінску

6 декабря 2019
Дваццацішасцігадовы вадзіцель "опеля" пры павароце налева на зялёны сігнал святлафора не саступіў дарогу сустрэчнаму аўтамабілю "хонда". У выніку сутыкнення машыны атрымалі вялікія механічныя пашкоджанні, а пасажырка "опеля" з чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені дастаўлена ў бальніцу. Праз аварыю на гэтым участку дарогі больш як на гадзіну была парушана праца чатырох тралейбусных маршрутаў.

У сталіцы ў апошнія дні пачасціліся выпадкі аварый. Найперш праз умовы надвор'я. Не ўсе вадзіцелі яшчэ прызвычаіліся да зімовага стылю кіравання. А тым часам выхадныя, паводле прагнозаў сіноптыкаў, будуць цёплымі. Слупкі тэрмометраў пакажуць плюсавую тэмпературу паветра, аднак у начны і ранішні час сутак магчымы ападкі і галалёд.