У Беларусі стартуе датэрміновае галасаванне, што трэба ведаць аб найважнейшым этапе электаральнай кампаніі

20 февраля 2024

У Беларусі з 20 лютага дня пачынаецца найважнейшая фаза электаральнай кампаніі - галасаванне. Па 24 лютага ўключна можна аддаць свой голас за кандыдата датэрмінова - гэта для выбаршчыкаў, у якіх менавіта ў адзіны дзень галасавання - нядзелю - не будзе магчымасці прыйсці на ўчастак.

У цэлым па краіне арганізавана 5 411 участкаў для галасавання. На афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама запушчаны сэрвіс па пошуку ўчастку, а таксама размешчаныя адрасы і тэлефоны ўсіх тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій. У сталіцы і ў рэгіёнах колькасць бюлетэняў будзе рознай, таму што абіраюцца дэпутаты ўсіх узроўняў.

Участковыя выбарчыя камісіі будуць працаваць без перапынку на абед. У дні датэрміновага галасавання ўчасткі будуць адчыненыя з 12 да 19 гадзін, у асноўны дзень - 25 лютага - аддаць свой голас за кандыдатаў можна будзе з 8 раніцы да 8 вечара.

Таксама сёння пачынае сваю працу Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі. Ён адчыняецца на базе нацыянальнага прафцэнтра. Задача - інфармаваць насельніцтва аб ходзе галасавання, збіраючы інфармацыю з выбарчых участкаў усёй краіны. Ініцыятарамі стварэння выступілі найбуйнейшыя грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі краіны. 

З сённяшняга дня пачынае працу гарачая лінія цэнтра. З заўвагамі і прапановамі аб ходзе галасавання можна звярнуцца па тэлефоне да 24 лютага з 12:00 да 19.00, 25 лютага - з 8 раніцы да 8 вечара. Нагадаем, ужо ў гэту нядзелю ўпершыню ў Беларусі пройдзе адзіны дзень галасавання. Абірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў дэпутатаў.