Высвятляюцца акалічнасці сур'ёзнай аварыі на МКАД

23 августа 2019

Высвятляюцца акалічнасці сур'ёзнай аварыі на МКАД - сёння раніцай сутыкнуліся адразу чатыры аўтамабілі, быў ускладнены рух. ДТЗ здарылася на ўнутраным кальцы - на ўчастку паміж Шаранговіча і Мазурава. Пацярпелы ў аварыі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. Адной з прычын здарэння магло стаць непрытрымліванне вадзіцелямі дыстанцыі.

А на Партызанскім праспекце гарэлі два легкавыя аўтамабілі. Адзін з іх - Fiat  - знішчаны агнём поўнасцю. Полымя перакінулася і на машыну  Kia, якая стаяла побач. Узгаранне ліквідавалі, пяцярпелых няма. Прычыны высвятляюцца.