Выкрытая карупцыйная дзейнасць генеральнага дырэктара кампаніі "Івацэвічдрэў"

6 апреля 2017

Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі выкрытая і спыненая карупцыйная дзейнасць генеральнага дырэктара кампаніі "Івацэвічдрэў". Як заяўлена ў афіцыйным паведамленні, Уладзімір Шульга падазраецца ў тым, што арганізаваў злачынную схему па пастаўцы на прадпрыемства імпартнай сыравіны па завышаным кошце. У ролі пасрэднікаў выступалі замежныя кампаніі, якія кантраляваў сам кіраўнік. У прыватнасці, з 2014 года асноўнымі пастаўшчыкамі меланіну на Івацэвчідрэў сталі кампаніі з Літвы і Шатландыі. Пры гэтым аператыўнікі ўстанавілі, што падстаўныя фірмы закуплялі меланін у кітайскіх вытворцаў па кошце 750-800 долараў за тону, а ў наступным перапрадавалі яго Івацэвічдрэву амаль з двухразовай накруткай. У выніку прадпрыемству нанесеная шкода ў асабліва буйным памеры - каля 225 тысяч еўра.

КДБ працягвае правядзенне неабходных следчых дзеянняў і аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў. Праваахоўнікі ўстанаўліваюць і дакументуюць іншыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых.