Шкодная звычка абернецца штрафам для грамадзян Расіі і Украіны

27 апреля 2016

У пункце пропуску "Дамачава" на беларуска-польскай мяжы мужчыны паспрабавалі схаваць ад пагранічнікаў дзве сотні курыльных трубак у сваім аўтамабілі. Супрацоўнікі Брэсцкай пагрангрупы вадзіцелю і пасажыру элітнага "мерседэса" прапанавалі прайсці больш дбайны надгляд. У выніку ў багажным аддзяленні і была знойдзеная кантрабанда. Тавар ацанілі больш чым на 70 млн рублёў. Зараз у ведамстве высвятляюць, куды накіроўваўся груз.