У Валожынскім раёне паток вады раскалоў праезную частку

30 мая 2019

У Валожынскім раёне ліквідуюць наступствы стыхіі. Напярэдадні ў выніку моцнага ліўня паток вады раскалоў праезную частку. На месцы ўтварылася яма глыбінёй некалькі метраў. Зараз дарожныя службы рамантуюць гэты ўчастак трасы. Рух транспарту плануюць аднавіць у панядзелак. Прычынай размыву стаў невялікі ручай, які з-за моцнага дажджу ператварыўся ў магутны паток. Вада з лісцем і зямлёй забілі трубу пад гэтым участкам дарогі, што і выклікала разбурэнне.