У Віцебскім раёне загінуў вадзіцель буравой устаноўкі

15 июля 2015

У Віцебскім раёне на будаўніцтве новага моста цераз Заходнюю Дзвіну загінуў вадзіцель буравой устаноўкі. Паводле папярэдніх звестак, 45-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў з пантона ў раку і перавярнуўся. У выніку аварыі кіроўца аказаўся заблакаваны ў кабіне пад вадой.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Буравую ўстаноўку з ракі спецыялісты падымуць заўтра.