Завяршылася расследаванне крымінальнай справы аб загадзя лжывым даносе на суддзю

10 февраля 2016

37-гадовы жыхар Віцебска паведаміў у праваахоўныя органы аб нібыта ўчыненым злачынстве. У сваёй заяве мужчына абвінаваціў суддзю ў вымаганні грошай за "спрыяльнае вырашэнне пытання" (па вяртанні канфіскаванага аўто). Як высветлілася падчас следства, абгаварыўшы суддзю, мужчына спадзяваўся на тое, што прынятае рашэнне аб канфіскацыі транспартнага сродку перагледзяць.

Іна Гарбачова, афіцыйны прадстаўнік УСК Беларусі па Віцебскай вобласці: "Асобная ўвага падчас расследавання крымінальнай справы надавалася асобе абвінавачанага. Абвінавачаны мае вышэйшую адукацыю, пастаянную працу. Чыстасардэчна раскаяўся і прызнаў сваю віну. Таксама ён прынёс свае прабачэнні суддзі, тлумачачы, што дзейнічаў на эмоцыях і пад уздзеяннем крыўды за прынятае суддзёй законнае рашэнне".

Зараз мужчына знаходзіцца пад вартай. За загадзя лжывы данос яму можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі.