Прэзентацыя Беларусі Міжнароднай асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў

27 марта 2017

Каманда Агенцтва тэленавін падрыхтавала для гэтай прэзентацыі спецыяльны ролік. 7-хвілінная відэагісторыя распавядае аб касмічнай навуцы і дасягненнях Беларусі ў гэтай сферы, а таксама аб тых, дзякуючы каму яны сталі магчымыя. Завяршаецца ролік прывітаннем Алега Навіцкага з МКС.

Міжнародны касмічны кангрэс у 2018 годзе пройдзе ў Беларусі. На форуме збяруцца лётчыкі-касманаўты з 30 краін.