Дэпутаты прагаласавалі за папраўкі ў Адміністрацыйны і Працэсуальна-выканаўчы кодэксы

23 ноября 2017

І яшчэ адзін крок па стымуляванні развіцця малога бізнесу ў Беларусі -штрафаваць прадпрымальнікаў будуць радзей і памер спагнанняў зніжаецца.

У шэрагу выпадкаў, як, напрыклад, няправільна аформленыя дакументы пры транзіце, і зусім можна абысціся папярэджаннем. Сёння дэпутаты прагаласавалі за папраўкі ў Адміністрацыйны і Працэсуальна--выканаўчы кодэксы. І галоўная навацыя - канфіскацыя тавара і абсталявання толькі ў выключных выпадках. Напрыклад, калі прадукцыя небяспечная для здароўя. Менавіта за гэта так выступаў бізнес. Бо часта арышт маёмасці прыводзіў да краху прадпрыемства. Сёння акцэнт больш на прафілактыку, чым на пакаранне.

У найбліжэйшыя тры тыдні кодэксы вынесуць на абмеркаванне ў Авальную залу Палаты прадстаўнікоў, каб з новага года прапісаныя нормы пачалі дзейнічаць.