У Віцебску высвятляюць прычыну аварыі з маршрутным таксі

16 апреля 2017

Напярэдадні ўвечары ў выніку сутыкнення з аўтамабілем УАЗ мікрааўтобус перавярнуўся на бок. Усяго ў маршрутцы знаходзіліся 8 чалавек: да прыбыцця ратавальнікаў бус самастойна змаглі пакінуць 7, у тым ліку двое дзяцей. Яны былі дастаўленыя ў бальніцу. Вадзіцель таксі і пасажыры аўтамабіля УАЗ не пацярпелі.