Ва Ушацкім раёне патануў рыбак

12 декабря 2018

Яго цела знайшлі за 200 метраў ад берага. Пад лёд 49-гадовы мужчына пайшоў разам з матацыклам, на якім ехаў па замерзлай паверхні возера Рукшанскае. Каб дастаць цела рыбака на паверхню, спатрэбілася дапамога вадалазаў. У сувязі з тым, што на поўначы краіны не ўсе вадаёмы трывала замерзлі, у раёнах вырашаецца пытанне аб забароне выхаду на лёд.