У ГЦ ARENAcity абвалілася столь. Ёсць пацярпелая

12 ноября 2018

На месцы абвалу столі ў ГЦ ARENAcity працуе следча-аператыўная група. Як паведамілі ў МНС, абрушванне адбылося на плошчы 150 квадратных метраў. Вядома пра адну пацярпелую - гэта прадавец кветак. Дзяўчыну шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай і ўдарам жывата. Таксама на месцы здарэння знаходзяцца ратавальнікі. Як паведамляе МНС у Twitter, іх дапамога пакуль не патрэбная.