У сталіцы на праспекце Незалежнасці легкавушка сутыкнулася з мікрааўтобусам

27 мая 2015

У сталіцы на праспекце Незалежнасці каля галоўнага корпуса БДУ легкавушка сутыкнулася з мікрааўтобусам. Паводле папярэдніх звестак, у вадзіцеля мікрааўтобуса пачаўся прыступ, у выніку ён страціў кіраванне і выехаў на сустрэчную паласу. Удар прыняла на сябе легкавая машына, у ёй знаходзілася жанчына.
У выніку сутыкнення жанчына, вадзіцель легкавушкі, аказалася заблакіраванай у кабіне. Супрацоўнікі МНС выкарысталі спецыяльную тэхніку, каб вызваліць пацярпелую. Першую дапамогу медыкі аказалі жанчыне на месцы – у яе былі зламаныя абедзве нагі. Вадзіцель мікрааўтобуса сур’ёзных пашкоджанняў не атрымаў. Таксама нязначныя пашкоджанні атрымаў недарожнік - страціўшы кіраванне, мікрааўтобус збіў яму бакавое люстэрка. Па словах віноўніка ДТЗ, ён пакутуе на цукровы дыябет. Менавіта хвароба і стала прычынай аварыі.