У Слуцкім раёне ў аварыі загінуў вадзіцель

20 мая 2019

Мужчына рухаўся на "Сітраене", выбраў няправільную хуткасць і не справіўся з кіраваннем. У выніку машына з'ехала ў кювет і перакулілася. Вадзіцель атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Як стала вядома, ён не меў права на кіраванне аўтамабілем. Вадзіцельскага пасведчання яго пазбавілі яшчэ ў 2016 за кіраванне ў нецвярозым стане. Толькі сёлета ў Мінскай вобласці па віне бяспраўнікаў здарыліся чатырнаццаць ДТЗ, у выніку два чалавекі загінулі, дваццаць атрымалі траўмы.

А ў Мінску сутыкнуліся аўто і матацыкл. Паводле папярэдняй інфармацыі, дваццацічатырохгадовая вадзіцель "Шкоды" выконвала разварот і не саступіла дарогу матацыклу. Ён рухаўся ў сустрэчным напрамку па крайняй левай паласе. У выніку аварыі байкер атрымаў траўмы. Ён дастаўлены ў бальніцу.