У Слуцкім раёне загінуў 19-гадовы непрышпілены вадзіцель-бяспраўнік

19 декабря 2018

Страшная аварыя ў Слуцкім раёне. Загінуў 19-гадовы непрышпілены вадзіцель-бяспраўнік. Лабавое сутыкненне адбылося напярэдадні вечарам. Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, жыхар Капыля на аўтамабілі Lifan няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і рухаўся Kia Sorento. Яго вадзіцель шпіталізаваны з рознымі траўмамі. Меркаваны віноўнік аварыі памёр на месцы ДТЗ.

За некалькі гадзін да гэтага адбылося яшчэ адно лабавое сутыкненне. Загінуў 39-гадовы пасажыр легкавога аўто. Паведамляецца, што аўтамагазін ГАЗ 53 занесла, машына выехала на сустрэчную паласу, дзе і сутыкнулася з Geely. Вядома, што загінуўшы мужчына ехаў на пярэднім сядзенні седана. З рознымі траўмамі шпіталізаваныя вадзіцель і яшчэ двое яго спадарожнікаў. Вадзіцель і пасажыр ГАЗ не пацярпелі.