У Слуцкім раёне абрушылася воданапорная вежа

17 февраля 2016

130 жылых дамоў і малочна-таварная ферма засталіся без водазабеспячэння ў Слуцкім раёне. Здарэнне адбылося ноччу. Зараз водазабеспячэнне адноўлена - пацярпелыя будынкі падключылі да артэзіянскай крыніцы. 26-метровая вежа разбурылася да падмурку. Прычына здарэння - узрост будынка. Яму было больш за 40 гадоў. Дарэчы, старая вежа не дачакалася ўсяго тыдня да "пенсіі" - у панядзелак замест яе планавалі ўвесці ў эксплуатацыю нядаўна пабудаваную воданапорную вышку.