У Слоніме без гарачай вады застаўся цэлы мікрараён

17 января 2018

У Слоніме падчас такога надвор'я без гарачай вады застаўся цэлы мікрараён. У кватэрах шматпавярховых дамоў па ўсім мікрараёне на Новай Брэсцкай адключана гарачая вада.

Як растлумачыла дыспетчар, адключэнне гарачай вады адбылося з-за вытворчай неабходнасці. На вуліцы Брэсцкай, недалёка ад станцыі пералівання крыві, вядуцца рамонтныя работы. Гарачая вада можа з'явіцца на працягу дня, але пасля 22 гадзін зноў будзе адключана.

Як доўга будуць весціся рамонтныя работы, невядома.