У СК заявілі пра ліквідацыю інтэрнэт-магазіна па продажы псіхатропаў

1 декабря 2015

У Следчым камітэце сёння заявілі пра ліквідацыю інтэрнэт-магазіна па продажы псіхатропаў. Два гады дылеры займаліся збытам наркотыкаў. У банду ўваходзілі 14 чалавек. Сярод іх і маладая дзяўчына, якая сама выхоўвае дзіця. Спачатку арганізатары групоўкі самі прадавалі наркотык і рабілі закладкі. Пазней гэтую працу выконвалі іншыя людзі. Ужо вядома, што кампанія працавала не толькі ў Мінску, але і ў Гродне. Усяго наркагрупоўцы належылі тры інтэрнэт-магазіны. У рамках расследавання крымінальнай справы канфіскавана больш за 170 носьбітаў інфармацыі і агледжана больш як сто месцаў здарэнняў. Мінімальны прыбытак, які ўдзельнікі злачыннай групы атрымалі ад продажу псіхатропаў, - 50 000 еўра. Варта адзначыць, што пачалася гэтая праца з крымінальнай справы аб продажы ста грамаў наркотыкаў на тэрыторыі дзіцячага сада ў Мінску.