У дачыненні паляўнічага са сталіцы могуць быць узбуджаны дзве крымінальныя справы

23 октября 2017

Дзве крымінальныя справы пасля звычайнай праверкі. У Асіповіцкім раёне ў вёсцы Старое Сяло дзяржінспектары спынілі паляўнічых, якія перасоўваліся на дзвюх машынах. У першай яны перавозілі тушу дзіка, што адпавядала правілам. У наступнай - падстрэленую жывёлу без дазволу. Вадзіцель прызнаўся, што ўся здабыча яго, і ён паляўнічы.

У дачыненні паляўнічага са сталіцы могуць быць узбуджаны дзве крымінальныя справы - за незаконнае паляванне і транспарціроўку дзічыны. Мікрааўтобус, на якім перавозілі нелегальную здабычу, арыштаваны і можа быць канфіскаваны.