У Мазыры з бальніцы выкралі банкамат

9 ноября 2015

У Мазыры з бальніцы выкралі банкамат і спрабавалі вывезці на выкрадзенай машыне. Унутры прыстасавання было больш за 380 мільёнаў рублёў. Паводле папярэдняй інфармацыі, злодзей узламаў уваходныя пластыкавыя дзверы, затым перарэзаў правады і перавёз банкамат у машыну з дапамогай цялежкі. У пошуках былі задзейнічаныя ўсе падраздзяленні раённай міліцыі, і ўжо за суткі зламысніка ўдалося затрымаць. Абследуючы лес, супрацоўнікі ДАІ выявілі выкрадзены Volkswagen, вадзіцель якога, неаднаразова судзімы 47-гадовы мясцовы жыхар, спрабаваў схавацца. Ускрыць банкамат зламыснік не паспеў. Зараз падазроны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу за крадзеж у асабліва буйным памеры.