У Магілёўскай вобласці байцы наркакантролю затрымалі траіх закладчыкаў псіхатропаў

28 февраля 2019

Паводле аператыўнай інфармацыі, усе яны працавалі на адзін інтэрнэт-магазін па распаўсюджванні дурманаў. Паведамляецца, што ў затрыманага ў Магілёве пры сабе і ў схованках выяўлены 33 грамы мефедрону. Затым у Бабруйску ўзялі яшчэ дваіх дылераў - гэта маладыя людзі 16 і 18 гадоў. У іх канфіскавана 3 грамы аналагічнага рэчыва. За незаконны абарот наркотыкаў у дачыненні падазроных узбуджаны крымінальныя справы.