У Мінскай вобласці працягваюць ліквідаваць наступствы стыхіі

6 сентября 2017

Пасля моцных ліўняў, якія прайшлі ў пачатку тыдня, пашкоджанымі застаюцца дахі 20 будынкаў у Любанскім, Мінскім, Слуцкім і Маладзечанскім раёнах. Рамонт праводзяць у жылых дамах, а таксама гаспадарчых пабудовах і адміністрацыйных будынках.

Пры гэтым на сёння і заўтра сіноптыкі не прагназуюць моцнага ветру і ліўняў. А вось кароткачасовыя ападкі ўсё ж захаваюцца. Дажджы спыняцца толькі ў выхадныя.