У Рызе абраны новы мэр

31 мая 2019

Ім стаў экс-кіраўнік МУС Латвіі, дэпутат ад партыі "Гонар служыць Рызе" Дайніс Турлайс. За яго прагаласавалі 32 дэпутаты самакіравання з 60. Сярод прыярытэтаў сваёй працы ён назваў барацьбу з карупцыяй. Нагадаем, папярэдні кіраўнік Рыгі Ніл Ушакоў быў абраны ў Еўрапарламент і афіцыйна падаў у адстаўку з пасады мэра, якую займаў амаль 10 гадоў.