Сёння ў Мінск вярнуліся два верталёты МІ-8 МНС Беларусі

2 ноября 2013

Сёння ў Мінск на аэрадром Ліпкі вярнуліся два верталёты МІ-8 МНС Беларусі. Падчас камандзіроўкі ў Турцыю яны зрабілі амаль 400 баявых вылетаў, больш чым паўтары тысячы зліваў вады. Беларускія авіятары даставілі да месца надзвычайных сітуацый сотні турэцкіх ратавальнікаў. Ліквідаваныя дзясяткі лясных пажараў. Заробленыя пазабюджэтныя сродкі ідуць на аднаўленне авіяцыйнага парку МНС Беларусі.