У Мінскім гарадскім судзе прадоўжацца слуханні па справе аб нападзе ў "Новай Еўропе"

21 февраля 2017

Сёння плануецца допыт сведак. Напярэдадні ўдзельнікі пасяджэння пачулі жахлівую версію абвінавачванага. Уладзіслаў Казакевіч паводзіў сябе спакойна, самаўпэўнена, абыякава. Цалкам прызнаў сваю віну, але не шкадуе аб зробленым. Ён пагадзіўся з іскамі пацярпелых, але сумы кампенсаванняў, паводле яго меркавання, занадта вялікія.

Нагадаем, у кастрычніку падлетак, узброены бензапілой і сякерай, напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў Мінску. Адна жанчына загінула, двое параненыя. Нягледзячы на тое, што зараз Казакевічу ўжо 18, абвінавачанне яму прад'явілі яшчэ да паўналецця. А значыць, максімальны тэрмін, які можа яму пагражаць, не 25 гадоў пазбаўлення волі, а ўдвая менш.