У Мінску затрымалі БМВ з 12-цю пасажырамі

31 июля 2019
Зусім нестандартная колькасць пасажыраў аказалася ў легкавушцы, затрыманай Дзяржаўтаінспекцыяй Мінска. Парушальнікаў праследавалі. Урэшце вадзіцель БМВ урэзаўся ў прыпаркаваны грузавік. Якое ж было здзіўленне супрацоўнікаў, калі з машыны выйшлі цэлых 12 чалавек. Прычым 4 з іх ехалі ў багажніку. Вадзіцель не меў пасведчання, у яго крыві выяўлена амаль 1,5 праміле алкаголю.