У Савеце Бяспекі ААН сёння пройдзе галасаванне па праекце рэзалюцыі ў падтрымку пагаднення па ядзернай праграме Ірана

20 июля 2015

Калі ніводная з краін не прапануе паправак, дакумент прымуць без змяненняў.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Вене прынялі рашэнне, спрэчкі па якім ішлі больш як 10 гадоў. Быў падпісаны выніковы дакумент па іранскай ядзернай праграме. Палітыкі дамовіліся, што эмбарга ААН на пастаўкі зброі адменяць праз 5 гадоў, а забарону на пастаўкі ракет і тэхналогій - праз 8. Усе санкцыі ў дачыненні Ірана знімуць праз 10 гадоў. Гэта адбудзецца пры ўмове выканання ўсіх дамоўленасцяў.