Сумесныя вучэнні прайшлі на палігоне Брэсцкі

17 апреля 2015

Сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі і парашутны полк дэсантна-штурмавой дывізіі ВПС Расіі адпрацоўвалі контрдыверсійныя дзеянні. Больш за 400 вайскоўцаў займаліся пошукам, блакіраваннем і знішчэннем разведвальных груп праціўніка. Манеўры праходзілі ва ўзаемадзеянні з авіяцыяй, практычным дэсантаваннем асабовага складу.

Для выключэння шаблоннасці ў дзеяннях значная частка манеўраў была запланаваная на ноч. У цемры салдаты адолелі стакіламетровы марш-кідок з пераадоленнем розных перашкод.