У Мінску ў аварыі загінуў матацыкліст

20 августа 2015

Сёння ў Мінску, на скрыжаванні вуліц Бурдзейнага і Лабанка, у аварыі загінуў матацыкліст. Ён рухаўся ў напрамку цэнтра горада. На скрыжаванні малады чалавек раптам паскорыўся і не паспеў зрэагаваць на аўтамабіль, які паварочваў налева. Ад моцнага ўдару 21-гадовы матацыкліст памёр на месцы. Вадзіцель аўто не пацярпеў. Падрабязнасці ДТЗ высвятляюцца.