У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ скараціў адставанне ад Шахцёра да 3 ачкоў

13 июля 2013

Напярэдадні барысаўчане на выездзе адолелі Мінск, 1:0. Ужо сёння гарнякі могуць вярнуць сабе перавагу шэсць ачкоў. У гэтыя хвіліны Шахцёр прымае аўтсайдара чэмпіянату Славію.


Паралельна з паядынкам Шахцёр - Славія праходзіць гульня Тарпеда - БЕЛАЗ - Дынама-Брэст. Вынікі ў праграме Дзень спорту. Заўтра 17 тур чэмпіянату завершыцца трыма матчамі. Адзін з іх - Гомель - Дынама-Мінск - будзе паказаны ў прамым эфіры тэлеканала Беларусь 2. Пачатак трансляцыі ў 16:55.