Раство ў прамым эфіры "Беларусь 1" увечар 24 снежня пасля "Панарамы"

22 декабря 2019
Каталікі - гэта другая па колькасці канфесія ў Беларусі, а таму Віфлеемскі агонь з Іерусаліма з нецярпеннем чакаюць ва ўсіх касцёлах нашай краіны.
 

Трансляцыі на свята Раства Хрыстовага будзе весці Белтэлерадыёкампанія

Так, "Беларусь 1" увечар 24 снежня пасля "Панарамы" пакажа ўрачыстую імшу з касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.
Пасля яе - прамое ўключэнне з Ватыкана. Гледачы ўбачаць, як праходзіць галоўная калядная служба з удзелам Папы Рымскага. 
25 снежня ў 16:35 тэлеканал "Беларусь 3" таксама пакажа прамое ўключэнне з Ватыкана. На плошчы святога Пятра Папа  Рымскі Францыск звернецца з Пасланнем і блаславеннем "Гораду і Свету".