У Мінску стартаваў "Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба"

8 ноября 2019
Праверыць сябе на ўзроўні топ-каманд. На малой арэне ў Чыжоўцы стартаваў XIII  Міжнародны турнір па хакеі сярод юніёрскіх зборных "Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба". Сёлета за трафей будуць змагацца  чатыры каманды - гаспадары - беларусы, а таксама зборныя Расіі, Славакіі і Латвіі. У турніры ў свой час прымалі ўдзел шматлікія знакамітыя гульцы. Да прыкладу, уладальнік Кубка Стэнлі і чэмпіён свету Яўген Кузняцоў або Кубка Гагарына Яўген Грыгарэнка. Беларусы Яўген Лісавец і Уладзіслаў Калячонак. Наша каманда перамагала на хатнім старце тройчы, расіяне - 8 разоў. Адзін раз перамогу святкавала зборная Латвіі. У першы гульнявы дзень расіяне разграмілі латышоў з лікам 6:1, а беларусы ва ўпартай барацьбе саступілі камандзе Славакіі 3:4. 

Заўтра расіяне скрыжуюць клюшкі са славакамі, а беларусы памераюцца сіламі з камандай Латвіі. Першы матч пачнецца ў 13:00.