У Мінску суд вынес прыгавор па справе так званых маргарытак

16 октября 2018

Фігуранты справы - маці і дачка - атрымалі 5 і 8 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці. З матэрыялаў справы, а яна склала 180 тамоў, вядома, што пара гандлявала рэчамі праз Інтэрнэт з лета 2015 па верасні 2016. Для гэтага яны стварылі групу ў сацсетках пад назвай "Маргарытка Маргарытка". Працавалі па перадаплаце, з улікам выгадных цэн, а таксама бонусаў у выглядзе скідак і дарагіх падарункаў сабралі вялікую кліенцкую базу. Пацярпелымі па справе праходзяць больш за 1200 чалавек. А агульная сума ўрону - амаль 800 тысяч долараў.

Аляксандр Талстагузаў, дзяржаўны абвінаваўца: "Суд Цэнтральнага раёна Мінска сёння разгледзіў крымінальную справу па абвінавачанні Антонавай і Банадысевай у махлярстве, учыненым групай асоб у асабліва буйным памеры. А Банадысевай у тым ліку паўторна, з улікам таго, што яна раней была судзімая за махлярства, аналагічнае учыненым. Пакаранне, прызначанае абвінавачаным па прыгаворы суда, адпавядае прапанаванаму пакаранню бокам дзяржабвінаваўцы падчас судовых спрэчак".

Суд задаволіў таксама грамадзянскія іскі ад пацярпелых. Маёмасць ашуканцаў канфіскавалі. Прыгавор у законную сілу не ўступіў - у бакоў ёсць 10 дзён на абскарджанне.