У Мінску супрацоўнікі ДАІ шукаюць відавочцаў ранішняй аварыі

11 октября 2017

Вадзіцель на вуліцы Арлоўскай збіў сабаку і сам уцёк з месца здарэння. Падбітую жывёліну інспектары адправілі ў ветэрынарную клініку. Хутка ўдалося знайсці і гаспадара гадаванца - па фотаздымках, якія адразу трапілі ў Інтэрнэт.

Зараз Дзяржаўтаінспекцыя спадзяецца знайсці віноўніка аварыі. Відавочцаў просяць звяртацца па нумары тэлефона +375(29) 6061838.