У Мінску школьнікі прадавалі стары абутак пад выглядам новага вядомых марак

14 июня 2016

Падлеткі стварылі групу ў сацыяльнай сетцы і ўсяго за месяц прадалі некалькі дзясяткаў пар. Каб прыцягнуць пакупнікоў, цана была значна ніжэйшай за рыначную. Прадаўцы адпраўлялі пасылку накладным плацяжом. Г.з. кліенты аплачвалі бандэроль, а пасля атрымлівалі яе. Ужо дома, адкрыўшы пасылку, знаходзілі ўнутры стары паношаны абутак.

Пакупнікі, якія купілі старыя кеды, пайшлі ў міліцыю. Пакуль такіх чацвёра і толькі ў сталіцы. Жулікаў удалося хутка вылічыць. Імі аказаліся двое 17-гадовых мінчан. Дапамагаў падлеткам студэнт адной з ВНУ Мінска. Яму і прыходзілі грошы за тавар. Узбуджана крымінальная справа па факце махлярства.