У Мінску палова грама какаіну выяўлена ў паштовай пасылцы

23 апреля 2019

Зламыснікі яго замаскіравалі пад батарэю машынкі для стрыжкі валасоў. Парашок белага колеру, запакаваны ў празрысты пакет і фальгу, выклікаў падазрэнні ў мытнікаў. Экспертнае даследаванне пацвердзіла, што гэта партыя наркотыку. Як расказалі спецыялісты, такая колькасць какаіну разлічана прыкладна на 10 доз. Вядома, што адпраўленне паступіла з Ізраіля  на адрас 36-гадовага жыхара Мінска. Узбуджана крымінальная справа.