У Мінску на МКАД аўтамабіль вылецеў у кювет

23 апреля 2021

Аварыя на МКАД. У выніку здарэння Volkswagen апынуўся ў кювеце. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль наехаў на дарожны знак, пасля трапіў за межы праезнай часткі і з'ехаў у кювет. Абышлося без пацярпелых. Прычыны аварыі высвятляюцца. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае аўтааматарам аб неабходнасці быць максімальна асцярожнымі за рулём, выбіраць бяспечную хуткасць, выконваць дыстанцыю і пазбягаць рэзкіх тармажэнняў.