У Краснапольскім раёне затрыманы паляўнічы-нелегал з вялікай калекцыяй зброі

3 июня 2019

Паляўнічага-нелегала з вялікай калекцыяй зброі  затрымалі супрацоўнікі  Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з  арганізаванай злачыннасцю  ў Краснапольскім раёне. У мужчыны канфіскаваны незаконны арсенал:  2 пісталеты ТТ, рэвальвер, карабін з аптычным прыцэлам,  200 патронаў да паляўнічай зброі і граната.  Адметнасцю гэтай калекцыі стаў арбалет са стрэламі. Прыналежнасць зброі высвятляецца. Паводле інфармацыі, паляўнічы набыў яе ў Расіі, адкуль сам родам.

Згодна з  першапачатковай экспертызай,  частка зброі прыдатная для стральбы. Пасля  заканчэння ўсіх даследаванняў матэрыялы будуць перададзены следству. Зараз вызначаецца дачыненне затрыманага да іншых злачынстваў.