У Касцюковічах затрыманы браканьер, які кінуў забітую ім на паляванні жывёліну

28 января 2019

Больш як 3 тысячы рублёў за забітую казулю. У Касцюковічах затрыманы браканьер, які кінуў забітую ім на паляванні жывёліну. Выявіць сляды злачынства і самога парушальніка ўдалося інспектарам прыродааховы падчас так званай адпрацоўкі раёна. Па шляху яны сустрэлі машыну, якая ад’язджала, затым выявілі месца злачынства і забітую жывёліну. Вінаваты быў устаноўлены, ён дае паказанні.

Сяргей Радкевіч, намеснік начальніка Магілёўскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі: "Рызыка. Паляўнічы займаўся пошукам і высочваннем зайцаў – гэта значыць, паляваў на зайцаў, але на яго выйшлі казулі, ён зрабіў стрэл і здабыў адну дзікую жывёліну. У цяперашні час у адносінах да парушальніка ўзбуджана крымінальная справа. Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 3 гадоў".

Гэта пятая крымінальная справа з пачатку года, узбуджаная за браканьерства на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.