У Гродне мужчына мог учыніць падпал свайго дома. Выратаваны 11 чалавек

6 марта 2019

Паведамленне аб узгаранні паступіла напярэдадні вечарам. Гарэла двухпакаёвая кватэра на першым паверсе дома па вуліцы Серафімавіча. Гаспадара кватэры шпіталізавалі ў цяжкім стане. Пакуль адна група ратавальнікаў ліквідавала ўзгаранне, другая эвакуіравала суседзяў.