У Гродзенскім раёне згарэў прытулак для бяздомных сабак

24 августа 2015

З-за падпаленай травы згарэў прытулак для  бяздомных сабак у Гродзенскім раёне. На шчасце, супрацоўнікам МНС удалося выратаваць усіх жывёл. Паводле папярэдняй інфармацыі, у момант узгарання на тэрыторыі знаходзіліся больш як 20 сабак. Пажар пачаўся знадворку - ад драўлянага плота, потым перакінуўся на пабудовы і вальеры для чатырохногіх.

На месцы пажару працуюць валанцёры - разбіраюць завалы і спрабуюць ацаніць шкоду. Увесь праект Гродзенскага прытулку для бяздомных жывёл існуе выключна за кошт дабрачыннасці. Зараз сабакі  часова  знаходзяцца  ў гараджан.