У Горках перакуліўся надзіманы атракцыён. Ідзе следства

5 мая 2015

Кіраўнік Следчага камітэта ўзяў пад асабісты кантроль расследаванне інцыдэнту ў Горках. 9 дзяцей з пераломамі і іншымі траўмамі аказаліся ў бальніцы пасля таго, як перакуліўся надзіманы атракцыён. Паводле папярэдняй версіі, прычынай надзвычайнага здарэння стаў моцны вецер, які падхапіў надзіманы батут і паваліў яго на бок. Самаму маленькаму пацярпеламу два з паловай гады, старэйшаму дзесяць гадоў. Па словах медыкаў, стан пацыентаў стабільны. Іх жыццю і здароўю нічога не пагражае. Зараз вырашаецца пытанне наконт узбуджэння крымінальнай справы. Следчыя высвятляюць, ці выконваў уладальнік прыватнага атракцыёна ўсе правілы бяспекі.