У Брэсцкім абласным судзе пачаліся пасяджэнні па справе аб забойстве 5-месячнага дзіцяці

11 марта 2015
У жорсткім злачынстве абвінавачваюць маці малога. Нагадаем, трагедыя адбылася ў лістападзе мінулага года. У рэанімацыю было дастаўлена немаўля. На целе дзіцяці ўрачы выявілі шматлікія траўмы. Па падазрэнні ў збіванні малога была затрымана яго 20-гадовая маці. Жанчына паведаміла, што напярэдадні выпівала, а пранізлівы крык дзіцяці яе моцна раззлаваў і яна паспрабавала "супакоіць" сына. Яна біла яго, кідала на канапу і ложак. Калі дзіця замоўкла, дзяўчына пайшла спаць. Некалькі дзён медыкі змагаліся за жыццё малога, але выратаваць яго так і не атрымалася. Следчыя высветлілі, што немаўляці было прычынена не менш за 28 цялесных пакалечанняў.