У Брэсце спынілі незаконную пастаўку наркотыкаў

8 июня 2018

Супрацоўнікі Брэсцкай мытні і праваахоўнікі спынілі канал незаконнай пастаўкі наркотыкаў. Больш за трыста таблетак экстазі хацеў прадаць грамадзянін Польшчы ў Беларусі. На працягу двух з паловай месяцаў ішла сочка. Затрыманне 56-гадовага паляка адбылося ў Камянецкім раёне.

Гэта найбуйнейшае затрыманне псіхатропных рэчываў з пачатку года. Падазронаму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.