У Бялыніцкім раёне выкралі сілавыя правады з 11 зернеўборачных камбайнаў

11 апреля 2018

Крадзеж сілавых правадоў з 11 зернеўборачных камбайнаў у Бялыніцкім раёне раскрылі супрацоўнікі мясцовага РАУС. Адбылося гэта падчас зверкі сельгастэхнікі са звесткамі бухгалтарскага ўліку. Уся тэхніка знаходзілася тады на мехдвары. Але злачынцу гэта не перашкодзіла. Ім апынуўся працаўнік гэтай жа арганізацыі.

Андрэй Харкевіч, начальнік аддзела УБЭП УУС Магілёўскага аблвыканкама: "Перыядычна ўчыняў крадзяжы вузлоў і агрэгатаў, электраправодкі і сілавых кабеляў, якія ў сваім складзе ўтрымоўваюць каляровыя металы, якія здаваў для выручкі за гэта грашовых сродкаў".

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўзбуджана ўжо 4 крымінальныя справы - у асноўным па фактах крадзяжу.